Поиск по библиографии: (<.>A=Радчыкаў, Васілій Фёдаравіч (доктар сельскагаспадарчых навук; нар. 1957)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Радчыкаў, Васілій Фёдаравіч (доктар сельскагаспадарчых навук; нар. 1957).
Месца нараджэння: в. Шчыбрын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Вучоны ў галіне заатэхніі. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Доктар сельскагаспадарчых навук (2004), прафесар (2007). Ганаровы прафесар Паволжскага НДІ вытворчасці і перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі Рассельгасакадэміі (2014); Паўночна-Каўказскага НДІ жывёлагадоўлі Рассельгасакадэміі (2014); УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" акадэмія ветэрынарнай медыцыны" (2017). Узнагароджаны юбілейным медалём "75 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" (2020), медалём "За працоўныя заслугі" (2021).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя даследаванні ў галіне павышэння эфектыўнасці вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлагадоўлі. Браў актыўны ўдзел у стварэнні беларускай мясной пароды свіней. З'яўляецца аўтарам і адказным выканаўцам створаных новых завадскіх тыпаў: "Задняпроўскі" і "Бярэзінскі" ў беларускай мясной пародзе, "Палескі" – у пародзе ландрас, унутрыпароднага тыпу "Беларускі" – у пародзе дзюрак. Распрацаваў асноватворныя тэарэтычныя і метадалагічныя прыёмы і метады павышэння племянных і прадуктыўных якасцей свіней матчыных і бацькоўскіх парод; тэхналогію атрымання міжпародных і пародна-лінейных гібрыдаў свіней з высокім гарантаваным эфектам гетэрозісу па адкормачных і мясных якасцях. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, 6 метадычных рэкамендацый, 10 патэнтаў і 1 аўтарскага пасведчання. Інфармацыя на 2021.